Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя адрознівалася
станоўчым ростам усіх рэгіёнаў, што суправаджалася стабілізацыяй эканамічнай
сітуацыі ў краіне і згладжваннем адрозненняў у рэгіанальным развіцці. Аднак ва
ўмовах зніжэння канкурэнтных пераваг нацыянальных тавараў на рынках ЕС, а
таксама патрэба ў мадэрнізацыі прамысловасці, якая ўзмацняецца з кожным годам,
прывялі да павышеэння ўзроўню дыферэнцыацыі тэмпаў росту сярод рэгіёнаў краіны.
Найбольшы ўзровень тэмпаў росту эканомікі быў характэрны рэгіёнам арыентаваным на
продаж прадукцыі нафтаперапрацоўкі ў краіны ЕС, а таксама рэгіены, якія адрозніваюцца
больш дыферэнцыраванай структурай эканомікі. Пры гэтым сацыяльна-эканамічнае
развіццё Рэспублікі Беларусь за перыяд з 2008 па 2012 гады зведала істотныя
якасныя змены, звязанныя з Сусветным фінансавым крызісам і яго наступствамі. Таму
цікавасць сярод эканомгеографаў выклікае рэакцыя рэгіенаў Беларусі на змяненні
кан’юктурных умоў на сусветным рынку і прасторавая дыферэнцыацыя дынамікі
сацыяльна-эканамічнага развіцця за апошнія 5 гадоў.
Малюнак. Тэмп роста ВРП
Для аналізу дынамікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў Беларусі былі
выбраны 5 асноўных паказчыкаў, якія фіксуюцца Нацыянальным статыстычным
камітэтам Рэспублікі Беларусь: валавы рэгіянальны прадукт, аб’ем прамысловай
вытворчасці, прадукцыя сельскай гаспадаркі, рознічны таваразварот гандлю праз
усе каналы рэалізацыі, а таксама інвестыцыі ў асноўны капітал [1]. Пры гэтым
трэба адзначыць, што для дасягнення большай інфарматыўнасці, дакладнасці і
нагляднасці вынікаў ўсе адзначаныя абсалютныя паказчыкі былі пераведзены ва
ўдзельныя (падзелены на душу насельніцтва).
Табліца 1
Дынаміка
ВРП на душу насельніцтва па рэгіёнам Беларусі, дол. ЗША [1]
Рэгіён
|
2008
|
2009
|
2010
|
2011
|
2012
|
Сярэдняе
|
Брэстская вобласць
|
4156,8
|
3590,4
|
4129,4
|
4175,1
|
4168,9
|
4044,1
|
Віцебская вобласць
|
4339,3
|
3643,7
|
4004,5
|
4516,2
|
4850,1
|
4270,8
|
Гомельская вобласць
|
4935,3
|
4022,2
|
4340,1
|
4905,3
|
5159,5
|
4672,5
|
Гродненская вобласць
|
4518,2
|
3855,5
|
4147,6
|
4564,4
|
4788,1
|
4374,8
|
Магілёўская вобласць
|
4282,5
|
3422,6
|
3996,8
|
4169,4
|
4432,5
|
4060,8
|
Мінская вобласць
|
6208,5
|
4478,6
|
5417,1
|
6779,2
|
6682,2
|
5913,1
|
горад Мінск
|
7733,0
|
6309,7
|
7040,8
|
9172,1
|
8055,7
|
7662,3
|
У 2008 г. па ўзроўню ВРП на душу насельніцтва вылучалася сталіца Беларусі,
другое месца займала непасрэдна Мінская вобласць, найменшы паказчык быў характэрны
Брэстскай і Магілёўскай абласцям. Аднак за перыяд з 2008 па 2009 гг. найбольшы тэмп
спаду ВРП характэрны якраз Магілёўскай, Мінскай абласцям і гораду Мінску, што
тлумачыцца рэзкім змяншэннем вытворчасці ў рэгіёнах-лакаматывах Беларусі,
звязаны са стратай побыту на беларускае абсталяванне і высокатэхнічныя прылады.
Трэба адзначыць, што Мінская вобласць найбольш моцна рэагуе на змены рыначнай
кан’юктуры, ёй характэрны найбольшыя спады ў 2009 годзе і найбольшыя тэмпы
роста ў 2010 і 2011 гг., што звязана з размяшчэннем у гэтым рэгіёне адных з
важнейшых вытворчасцей рэспублікі, такіх як ААГ “БелАЗ” і
ААГ “Беларуськалій”. У адносінах да 2011 ў 2012 годзе спад ВРП характэрны
гораду Мінску і Мінскай вобласці, што гаворыць пра змяншэнне дыферэнцыяцыі ў узроўні
сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў Беларусі (табл. 1).
Малюнак. Тэмп роста аб'ёма прамысловай вытворчасці
За перыяд з 2005 па 2006 гг. найбольш высокія паказчыкі рознічнага таваразвароту
гандлю праз усе каналы рэалізацыі на душу насельніцтва характэрны Гродненскай
вобласці і гораду Мінску, найменшыя – Гомельскай і Магілёўскай. Пры
аналізе дынамікі дадзенага паказчыка высветлілася, што абсалютна ўсім абласцям
характэрны блізкі узровень тэмпаў росту пры спадах у 2009 і 2012 гг.
Малюнак. Тэмп роста розгічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі
Па ўзрозню інвестыцый у асноўны капітал на душу насельніцтва за перыяд з
2005 па 2012 гг. лідарамі сярод рэгіёнаў з’яўляюцца Мінская вобласць і горад
Мінск, найменшыя паказчыкі характэрны Гомельскай і Віцебскай абласцям. Пры
гэтым Віцебскай вобласці на працягу 2008 – 2012 гг. характэрны стабільнае
змяншэнне інвестыцыйнай актыўнасці і павялічэнне тэмпу спаду ад 0,77 у 2009 г.
да 0,56 у 2012 г.
Малюнак. Інвестыцыі ў асноўны капітал на душу насельніцтва
Пры аналізе дынамікі даследуемых паказчыкаў можна прыйсці да выніку, што
сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў Беларусі з’яўляецца сбалансаваным і ўраўнаважанным,
без асаблівых перакосаў у развіцці асобных рэгіёнаў, акрамя горада Мінска. Пры
гэтым неабходна адзначыць, што найбольш залежным рэгіёнам Беларусі ад
сусветнага рынка з’яўляецца Мінская вобласць, якой характэрны найбольшыя спады
і тэмпы роста прамысловасці і сельскай гаспадаркі за перыяд з 2005 па 2012 гг.
Спіс выкарыстанных крыніц:
Комментариев нет:
Отправить комментарий